Родная беларусам птушка

Бусел - адзін з сімвалаў роднай Беларусі, знаёмы кожнаму з нас з дзяцінства. Пра яго складзена мноства легенд і паданняў, казак і паэм. Ён і яго шматлікія “сваякі” падрабязна апісаны ў даведніках і энцыклапедыях. Спрадвеку вобраз бусла ў народзе ўспрымаецца як сімвал Беларусі і яе зямлі.

“Над усёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы. Іх многія і многія тысячы – хто лічыў?.. Гнёзды паўсюль. І таму мне здаецца…зямлю нашу, Беларусь, можна назваць “зямлёю пад белымі крыламі”, – нарыс Уладзіміра Караткевіча, які прысвечаны Беларусі, носіць менавіта такую назву.

У дзіцячым аддзеле адбыўся майстар-клас для юных чытачоў – “Белы бусел”. Да падлеткаў далучыліся і бацькі – сустрэча адбылася ў сямейным фармаце.

Кацярына Андрэас, кіраўнік камітэта крэатыўных індустрый расійска-азіяцкага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў РАСПП, спявачка, кампазітар, чытач нашай бібліятэкі і майстар навучыла ствараць бусла ў тэхніцы валяння з воўны.

Песня “Белыя буслы” Кацярыны Андрэас у аўтарскім выкананні, “птушыная” падборка кніг, цікавосткі пра буслоў, медыявіктарына “Бусел – сімвал Беларусі” адкрылі ўсім удзельнікам сустрэчы шмат фактаў аб гэтай птушцы.