Свята свабоды і адзінства

Сёння наша Рэспубліка адзначае галоўнае свята — Дзень Незалежнасці! Гэты дзень — сімвал мужнасці, гераізму і мудрасці беларусаў.
3 ліпеня 1944 года — дата, якая назаўсёды ўпісана ў гісторыю краіны: вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стала пачаткам новай эпохі для беларускага народа.
У гэты дзень мы не толькі ўшаноўваем памяць герояў, але і святкуем магутнасць сучаснай Беларусі — краіны міру, стабільнасці і дынамічнага развіцця, краіны з багатай культурай і традыцыямі, краіны, дзе кожны грамадзянін укладвае сілы ў развіццё і росквіт Айчыны, краіны будучыні, дзе моладзь, навука і інавацыі ствараюць аснову заўтрашняга дня.
Са святам, дарагія беларусы, з Днём Незалежнасці!