Яшчэ і музыкант, і мастак…

24 чэрвеня спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Чорнага.

“Чалавек – гэта цэлы свет”,  менавіта так лічыў Кузьма Чорны – выдатны пісьменнік, яркі прадстаўнік беларускай прозы, таленавіты драматург і публіцыст, літаратурны крытык і перакладчык. Яго свет быў шматгранны і неабсяжны: разнастайнасць жанраў, веданне чалавечых характараў, глыбокая сувязь з паўсядзённым жыццём народа, любоў да сваёй Радзімы і каранёў, выдатнае валоданне народнай прамовай, майстэрства псіхолага і разуменне душы чалавека…

Прапануем вам праверыць свае веды пра лёс і творы гэтага пісьменніка ў нашай віктарыне.