Мемуарная і дакументальная проза сучаснай літаратуры

На каляндары – першы месяц лета. Гэта ідэальны час для новых адкрыццяў і займальных гісторый. І што можа быць лепш, чым сумясціць адпачынак з магчымасцю пазнаёміцца ​​з унікальнымі мемуарна-дакументальнымі творамі? Менавіта з гэтай нагоды ў аддзеле абанемента супрацоўнікі арганізавалі прагляд літаратуры “Мемуарная і дакументальная проза сучаснай літаратуры” з цыкла праглядаў “Империя неПрочитанных книг”.

На выставе прадстаўлены мастацкія і дакументальныя выданні, якія адлюстроўваюць рэальныя лёсы і падзеі, гістарычныя факты, сапраўдныя асабістыя перажыванні асоб з розных гістарычных эпох, што дазваляе акунуцца ў глыбіні чалавечай душы і зразумець, як змяняліся і захоўваліся пачуцці, надзеі і мары скрозь стагоддзі (Рагойша В. “Дзесяць саг пра Караткевіча”, зборнік “Москва: место встречи”, Вэнс Э. “Илон Маск: Tesla, SpaceX и дорога в будущее”, Уэллс Э. “Нефертити: повелительница Двух Земель”, Ивасаки М. “Жизнь гейши: мемуары самой известной гейши в мире”, Шпиц В. “Врачи из ада: ужасающий рассказ об экспериментах нацистских врачей над людьми” і інш.).

Для кожнага чытача выбар стане адлюстраваннем унутранага свету і імгненнага настрою, бо ён мае магчымасць знайсці менавіта тую кнігу, якая сёння адгукнецца ў яго сэрцы і падорыць натхненне, адпачынак ці новыя ідэі.

Запрашаем на прагляд літаратуры “Мемуарная і дакументальная проза сучаснай літаратуры” ў аддзел абанемента (вул. Карбышава, 17, пак. 201).