Літаратурны настрой з розных куточкаў Гродзеншчыны

На IX абласным фестывалі кнігі «Гродзенскі ЛітФэст» пляцоўкі бібліятэк вобласці ўражвалі гасцей сваёй разнастайнасцю і арыгінальнасцю, запрашаючы ў дзіўны свет літаратуры і творчасці.
Любімыя кніжныя героі сустракалі маленькіх кнігалюбаў захапляльнымі гульнямі і казачнымі заданнямі, прыцягвалі ўвагу сваімі інтэрактыўнымі інсталяцыямі. Адправіцца ў Краіну Цудаў можна было разам з Алісай і Кролікам, ад Доктара Айбаліта атрымаць рэцэпт на выдатны настрой, зрабіць шыкоўны фотаздымак разам з навагрудскай гараджанкай, пагуляць у шашкі, і нават ажыўляць кнігі, дзякуючы дапоўненай рэальнасці.
Абласны фестываль кнігі стаў не толькі месцам сустрэчы для знатакоў літаратуры, але і пляцоўкай для натхнення на новыя адкрыцці і прыгоды разам з кнігай.