Віншуем з перамогай!

Загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 28.05.2025 № 86 зацверджаны вынікі ХХХІІІ Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.
У рэспубліканскім этапе конкурсу прынялі ўдзел 39 публічных бібліятэк з усіх абласцей, 8 з іх прадставіла Гродзенская вобласць. І што вельмі прыемна, 7 з іх атрымалі ўзнагароду.
У намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем”:
- Міхалішкаўская сельская бібліятэка ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” – дыплом I ступені.
У намінацыі “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы”:
- Мастоўская раённая бібліятэка ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” – дыплом I ступені;
- Інтэграваная бібліятэка агр. Вялікія Шылавічы ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа” – дыплом I ступені.
У намінацыі “За пошукавую і даследчую працу”:
- Жалудоцкая гарпасялковая бібліятэка ДУК “Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі” – дыплом II ступені;
- Навагрудская раённая бібліятэка ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” – дыплом III ступені.
У намінацыі “За падтрымку і развіццё чытання”:
- Палужская сельская бібліятэка ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” – дыплом I ступені.
- Смаргонская раённая бібліятэка ДУК “Смаргонская раённая бібліятэка” – дыплом III ступені;
Жадаем пераможцам далейшых творчых поспехаў і новых дасягненняў!