Экзамен перад калегамі трымала бібліятэчная галіна Гродзеншчыны

У другі дзень семінара “Папулярызацыя кнігі і чытання: эфектыўныя шляхі і сучасныя падыходы” спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з вялікай цікавасцю пазнаёміліся з дзейнасцю публічных бібліятэк Прынёманскага краю. Супрацоўнікі бібліятэчных сістэм Ашмянскага, Астравецкага, Гродзенскага, Іўеўскага, Шчучынскага раёнаў прадставілі свае лепшыя праекты, пазнаёмілі калег з практыкай выязнога абслугоўвання – мабільнай бібліятэкай, дзейнасцю дзіцячых бібліятэк, арганізацыяй бібліятэчнай прасторы. Прафесійная сустрэча стала не толькі абменам вопытам, але і плённым дыялогам аб праблемах і перспектывах развіцця бібліятэчнай галіны.

Такая практыка садзейнічае ўдасканаленню бібліятэчнай справы і з’яўляецца важным крокам на шляху да павышэння эфектыўнасці дзейнасці.