Святая памяць Перамогі

У гэтыя майскія дні з мэтай захавання гістарычнай памяці аб гераічным мінулым нашай краіны ў кантэксце сусветнай гісторыі, у аддзеле абанемента арганізаваны прагляд літаратуры “Святая памяць Перамогі!”, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі.

На выставе прадстаўлены выданні, якія ўключаюць у сябе гістарычныя нарысы аб асноўных этапах вызвалення савецкіх зямель ад акупантаў, аб партызанскім і падпольным руху на тэрыторыі Беларусі, размешчана інфармацыя аб тым, якім коштам была заваявана Вялікая Перамога.

Раім звярнуць увагу на новыя кнігі “Записки о войне” В. П Катаева і “Письма погибших героев, 1941―1945” з серыі ўспамінаў і дзённікавых запісаў “Фронтовой дневник”, створаных удзельнікамі вайны. Пранізлівыя ўспаміны  В. П Катаева – аповяд аб буднях, нягодах і пазбаўленнях часоў вайны, аб моцным духу байцоў, аб братэрстве салдат на лініі агню, аб думках і справах чалавека, які знаходзіцца паміж жыццём і смерцю.

“Письма погибших героев, 1941―1945” – гэта ліст паперы, складзены трыкутнікам, паштовая паштоўка, самаробны канверт, часам проста камсамольскі білет, цыгарэтны пачак ці ўрывак паперы, на якіх былі лісты з фронту. Усе яны напісаны перад боем, пад артылерыйскім абстрэлам, у акопе, за сталом у зямлянцы, на сцяне турэмнай камеры. І не важна, чым яны напісаны – ручкай, алоўкам, цвіком, абломкам цэглы… Яны напісаны сэрцам чалавека, які разумее, што яму наканавана загінуць і што гэтае пасланне стане для яго апошнім…

На выставе таксама прадстаўлены мастацкія творы, створаныя як класікамі, так і сучаснікамі. Прачытанне гэтых кніг дапаможа асэнсаваць падзеі Вялікай Айчыннай вайны і спазнаць цану Перамогі. Сярод іх “А зори  здесь тихие” Васільева Б., “Повесть о настоящем человеке” Палявога Б., “Живые и мертвые” Сіманава К. і іншыя. Сучасная серыя кніг Тамонікава А. “Разведка 41-га” прысвечана подзвігу савецкіх франтавых разведчыкаў у самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Цікавы кнігі аб пападанцах у Вялікую Айчынную вайну, дзе ў выніку таямнічых і невытлумачальных падзеяў нашы сучаснікі апынуцца ў 1941–1945 гадах. Каб выжыць, ім давядзецца змагацца з нямецкімі захопнікамі, цярпець голад і пазбаўленні ў палоне, удзельнічаць у маштабных бітвах. А яшчэ гасцям з будучыні трэба вырашыць: умяшацца ў ваенны канфлікт і змяніць будучыню ці пакінуць усё як ёсць.

Карыстальнікі бібліятэкі змогуць атрымаць каштоўныя веды і эмацыйны водгук, пагрузіўшыся ў рэальныя падзеі праз дакументальныя кнігі і асабістыя гісторыі герояў. Мастацкая літаратура падорыць вобразныя карціны і глыбокае разуменне душэўных перажыванняў удзельнікаў вайны, а таксама ўмацуе пачуццё патрыятызму і падзякі за мір. Такія кнігі дазваляюць адчуць маштаб гісторыі, зразумець яе асабістае гучанне і захаваць памяць аб гераічным мінулым для будучых пакаленняў.

Для стварэння цэласнай выявы выстава дапоўнена рознымі ілюстрацыйнымі матэрыяламі.

Запрашаем наведаць выставу-прагляд літаратуры “Святая памяць Перамогі!” па вуліцы Карбышава, 17, пак. № 201.