Бібліятэчная справа на старонках “Культуры”

2025 год для Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі адметны – “У верасні 1830 года на нарадзе гродзенскага генерал-губернатара Міхаіла Бабяцінскага было прынята рашэнне аб адкрыцці першай публічнай бібліятэкі ў Гродне”. Так пачаўся гістарычны летапіс дзяржаўнай установы культуры “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”…

Пра гістарычныя факты і малавядомыя падзеі, пра дзень сённяшні і крэатыўныя планы на будучыню галоўнай кніжніцы Прынёмання можна даведацца з артыкула “Кніжны свет Гродзеншчыны”, які надрукаваны ў  газеце “Культура” і прымеркаваны да 195-годдзя бібліятэчнай установы.