Вялікая Перамога, здабытая адзінствам

Выставачны праект да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адкрыты ў абласной бібліятэцы. Экспазіцыя складаецца з трох раздзелаў: прадстаўлена літаратура, прысвечаная тэме Вялікай Перамогі, інфармацыйныя банеры “Памяць вайны на вуліцах Гродна”, а таксама прадметы ваеннага побыту з прыватнай калекцыі Аляксандра Сявенкі.

Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі: старшы пракурор пракуратуры Гродзенскай вобласці – Змітрэвіч Наталля Мікалаеўна, старшыня савета Гродзенскай гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў – Радзівонаў Аляксандр Мікалаевіч, а таксама кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Купалаўскага ўніверсітэта – Амелька Сяргей Уладзіміравіч.

Пазнаёміцца з выставай запрашаем у галоўны корпус бібліятэкі па адрасе: вул. Карбышава, 17.