Ганаровая ўзнагарода да юбілею Перамогі

Сёння падчас паседжання калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама адбылося ўрачыстае ўручэнне юбілейных медалёў “80 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” кіраўнікам устаноў культуры, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян краіны, увекавечванне памяці загінулых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Сярод узнагароджаных калектыў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага ў асобе дырэктара Марыны Эдвардаўны Ігнатовіч.

Шчыра дзякуем за высокую адзнаку работы галоўнай кніжніцы Прынёмання!