З Вялікаднем!

Свята Уваскрасення Хрыстова ўяўляе сабой вечны сімвал перамогі жыцця, дабра і справядлівасці. Няхай вясновыя Велікодныя дні прыносяць у вашы сем’і любоў і згоду, кожны дом будзе домам Божай радасці, сяброўства, добразычлівасці, дабрыні і святасці, дзе будзе панаваць любоў, якая ўсё прабачае і перамагае.
Хрыстос Уваскрос!