Экалагічнае падарожжа “Птушкі роднага краю”

Штогод 1 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень птушак − адзін з самых “старых” экалагічных свят, яго адзначаюць з 1906 года. Дата правядзення абраная не выпадкова: кожны год у канцы сакавіка − пачатку красавіка з цёплых краін вяртаюцца пералётныя птушкі.
“Кніжны дэсант” дзіцячага аддзела наведаў дашкалят дзіцячага сада, каб запрасіць у экалагічнае падарожжа “Птушкі роднага краю”.
Дзеці пазнаёміліся з казкамі і апавяданнямі беларускіх аўтараў, выконвалі творчыя заданні, гулялі, слухалі птушыныя галасы і даведваліся пра птушак шмат новага, цікавага і пазнавальнага.