Горад, які мяне натхняе…

У дзіцячым аддзеле падчас Тыдня дзіцячай кнігі шэраг мерапрыемстваў быў прысвечаны творчасці гродзенскіх аўтараў.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з гімназіі №7 сталі ўдзельнікамі літаратурна-пазнавальнай вандроўкі па кнігам Віктара Кудлачова “Здравствуй, Гродно!” і “Намалюю горад Гродна”.
Відэаролікі нагадалі дзецям цікавыя звесткі аб Гродна і прадставілі ўвазе маленькіх гасцей горад часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Дзеці пазнаёміліся з фактамі біяграфіі Віктара Сямёнавіча Кудлачова. Медыяпрэзентацыя “правяла” юных падарожнікаў па гродзенскіх маршрутах, а на “прыпынках” дзеці выразна чыталі вершы гродзенскага паэта: “Добры дзень, Гродна!”, “Галоўная плошча”, “Будзем вуліцы запамінаць”, “Здымаю звяроў”, “Давід Гарадзенскі”, “Прызнанне ў любві”.
У калектыўнай гутарцы дзеці падзяліліся адзін з адным уражаннямі аб любімых месцах у родным горадзе.
Працягам вандроўкі сталі творчыя заданні: каманды “архітэктараў” і “мастакоў”. Удзельнікі сустрэчы малявалі Гродна і стваралі новыя архітэктурныя аб’екты падчас ЛЕГА-канструявання.