Вясна прыйшла! Вясне салют!

Сапраўднае свята вясны, лірыкі і музыкі адбылося ў галоўнай кніжніцы Гродзеншчыны з нагоды Сусветнага дня паэзіі.

Майстры слова, гродзенскія пісьменнікі, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі натхнялі прысутных сваёй паэтычнай творчасцю і распальвалі сэрцы цудоўным лірычным выкананнем песен на ўласныя вершы. У зале гучалі творы пра каханне, вясну і Радзіму, пра жанчыну і прыгажосць, а таксама ўсе разам ушанавалі памяць тых паэтаў, якіх ужо няма побач з намі.

Разыначкай вечара была рубрыка “свабодны мікрафон”, у рамках якой госці маглі павіншаваць са святам любімых паэтаў. Сапраўдным упрыгожваннем вечара стала інструментальнае музычнае папуры ў выкананні Марыны Лаўрык.

Яшчэ навіны: