З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя сябры! Дарагія гродзенцы!
Рэспубліка Беларусь – прыгожая і сучасная, моцная і квітнеючая дзяржава. Канстытуцыя служыць надзейным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўнай эканомікі, забеспячэння сацыяльнай абароны і дабрабыту насельніцтва, беражлівыя адносіны да традыцый і каштоўнасцей беларускага народа, і кожны з нас адказны за будаванне сучаснасці і будучыні Беларусі.
Абласная бібліятэка з’яўляецца галоўным інфармацыйным цэнтрам Гродзенскага рэгіёну, даступным шырокаму колу карыстальнікаў рознага ўзросту. Да святкавання Дня Канстытуцыі супрацоўнікамі кніжніцы праводзіліся шматлікія мерапрыемствы, інфармацыйныя гадзіны і сустрэчы-дыскусіі для школьнікаў і студэнтаў, прэзентаваліся выязныя выставачныя праекты для працоўных калектываў вядучых прадпрыемстваў і арганізацый горада, на якіх бібліятэкары знаёмілі ўдзелькаў з асноўным прававым Законам Суверэннай Беларусі, цікавым шляхам развіцця і станаўлення нашай краіны.
Дзякуючы Канстытуцыі беларусы маюць суверэннае права самастойна вызначаць свой лёс і быць паўнапраўным суб’ектам сусветнай супольнасці.
Абласная бібліятэка далучаецца да віншаванняў і жадае ўсім беларусам быць сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны, шанаваць і любіць Беларусь!
Са Святам! З Днём Канстытуцыі!