Знаёмцеся – гэта наша Беларусь!

Інфармацыйная гадзіна “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” прайшла ў чытальнай зале, для студэнтаў-першакурснікаў Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэту. Хлопцы і дзяўчаты прыехалі ў Беларусь з-за мяжы каб вучыцца, а дзякуючы абласной бібляітэцы, яны бліжэй пазнаёміліся з нашай цудоўнай краінай, яе дасягненнямі і мажлівасцямі, брэндамі і традыцыямі, культурай і, канешне, літаратурай.

Госці пазнаёміліся з Галоўным законам Рэспублікі Беларусь – Канстытуцыяй, даведаліся аб падзеях на Беларусі ў перыяд Вялікай Айчынай вайны, паспрабавалі адказаць на пытанні віктарын, прысвечаных брэндам Беларусі, пазнаёміліся з кніжным фондам і электроннымі рэсурсамі бібліятэкі, якія будуць дапамогай у здабыванні ведаў.