У сакавіку адзначаюцца юбілейныя даты

12 – 105 гадоў з часу заснавання УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей” (1920).


19 – 80 гадоў з дня нараджэння Анішчыка Віктара Міхайлавіча (нар. у 1945 г., г.п.Наваельня Дзятлаўскага раёна), беларускага фізіка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, выдатніка адукацыі.


21 – 90 гадоў з дня нараджэння Філарэта (у свеце Вахрамееў Кірыла Варфаламеевіч; 1935 – 2021), беларускага праваслаўнага дзеяча, мітрапаліта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Героя Беларусі (2006), кавалера шматлікіх ордэнаў Праваслаўнай Царквы, ордэна Айчыны III ступені, ордэна Ф. Скарыны, ордэна Дружбы народаў, ордэна Пашаны. У 1994-1996 гг. кіраваў Гродзенскай епархіяй. У 1992-2013 гг. – свяшчэнна-архімандрыт Жыровіцкага Свята-Успенскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.


22 – 120 гадоў з дня нараджэння Жолудзева Віктара Рыгоравіча (1905 – 1944), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944), генерал-маёра.


25 – 80 гадоў з дня нараджэння Ядзешкі Івана Іванавіча (нар. у 1945 г., в.Сцяцкі Гродзенскага раёна), спартсмена і трэнера (баскетбол), чэмпіёна XX летніх Алімпійскіх гульняў (1972, Мюнхен), бронзавага прызёра XXI летніх Алімпійскіх гульняў (1976, Манрэаль), чэмпіёна свету (1974), Еўропы (1971), заслужанага майстра спорту СССР, заслужанага трэнера Расіі і СССР. Узнагароджаны ордэнамі Пашаны і “Знак Пашаны”.


29 – 110 гадоў з дня нараджэння Мірончыка Уладзіміра Юстынавіча (1915 – 1990), беларускага медыка-хірурга, заслужанага ўрача Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы (1969). З 1946 г. жыў і працаваў у Гродне. У 1950-1984 гг. – галоўны ўрач 1-й клінічнай бальніцы Гродна, адначасова ў 1959-1984 гг. выкладаў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце.


31 – 80 гадоў з часу арганізацыі Гродзенскага ўчастка Рэспубліканскага Унітарнага Днепра-Дзвінскага прадпрыемства водных шляхоў “Белводшлях” (1945).