Умееш сам – навучы другога!

Цікава і на высокім прафесійным узроўні прайшла вучоба для калектыву абласной бібліятэкі. Супрацоўнікі дзяліліся з калегамі вопытам і арыгінальнымі напрацоўкамі, прыдатнымі ў штодзённай працы, а таксама прадставілі прысутным агляды новых кніжных паступленняў.

Як зрабіць цэлае мерапрыемства з адной кнігі, якую літаратуру для вывучэння замежных моў прапанаваць моладзі, майстар-клас па карыстанні электроннай бібліятэкай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і новыя мажлівасці для стварання электронных рэсурсаў. Як гавораць супрацоўнікі абласной кніжніцы: умееш сам – навучы другога!