“Народны каляндар школьніка” – варта пазнаёміцца

Свята ― тая падзея, якая здольна падарыць чалавеку мноства самых разнастайных эмоцый. Яно стала неад’емнай часткай нашага жыцця. Найбольш яркія і запамінальныя ўспаміны людзей вельмі часта звязаны менавіта з дзіцячымі святкаваннямі і адчуваннем чакання чагосьці важнага і незвычайнага. Дзякуючы святам, узнікаюць сямейныя традыцыі, прыемныя ўспаміны, калектыўныя фатаздымкі. Святы аб’ядноўваюць нас. Яны былі да таго, як з’явіліся кнігі, а што ўжо казаць пра тэлефон.

Святы садзейнічаюць захаванню культурных традыцый, звычаяў і абрадаў, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне і адыгрываюць значную ролю як у жыцці чалавека ў прыватнасці, так і ў фарміраванні грамадства ў цэлым. Ёсць святы асабістыя. Напрыклад, Дзень народзін. А бываюсь цікавыя і таямнічыя спрадвечныя святы, якія святкуе ўвесь наш народ ужо тысячы гадоў, святкавалі нашы прапрапрабабулі і прапрапрадзядулі, святкуем і мы – Каляды, Гуканне вясны, Вялікдзень, Сёмуха, Купалле…

Цяпер мы можам не толькі святкаваць, але і чытаць пра святы ў кнігах. У кнізе “Народны каляндар школьніка” ў даступнай форме для дзіцячай аўдыторыі расказана пра народныя беларускія святы: гісторыю ўзнікнення, сучасныя традыцыі, народныя гульні і забавы, песні, прымаўкі, рэцэпты, а таксама знойдуць парады па ўпрыгожванні дома і стала да той ці іншай урачыстасці, паразгадваюць тэматычныя аўтарскія заданні. А запомніць дзіўныя традыцыі дапамогуць мілыя героі і яркія малюнкі.

Пазнаёміцца з кнігай можна ў аддзеле даведачна-інфармацыйнай і краязнаўчай работы (вул. Карбышава, 17, каб. 107). Тэл.: 71-89-54.