Сімвалы беларускай вечнасці

Аўтарам кнігі “Сімвалы беларускай вечнасці: гісторыя сімвалаў беларускай дзяржаўнасці” з’яўляецца вядомы беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, актыўны грамадска-палітычны дзеяч, дэпутат беларускага парламента – Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Аляксандравіч Марзалюк.
Выданне прысвечана актуальным пытанням беларускай гісторыі, якія цесна звязаны з нашай сучаснасцю. Пры гэтым мінулае, пра якое разважае аўтар у кнізе, – гэта актуальнае гістарычнае мінулае, гэта той шлях, праз які прайшла Беларусь у сваім развіцці да сучаснай дзяржавы.
Гэта кніга – пра веліч беларускай гістарычнай традыцыі і дзяржаўнасці, пра нашы гістарычныя сімвалы і вытокі, пра нас, пра нашых продкаў. На падставе шырокіх гістарычных крыніц, значная частка якіх друкуецца ўпершыню, аўтар гаворыць аб традыцыях беларусаў, аб вытоках беларускай нацыі, якія ўвасоблены ў сучасным дзяржаўным ладзе краіны, аб тым, што такое патрыятызм для беларусаў, для якіх слова “Радзіма” не з’яўляецца пустым гукам, а мае высокі сэнс і гонар.
Гэта выданне будзе цікава шырокаму колу людзей – як старэйшаму пакаленню, так і моладзі.