Навука – аснова будучыні

Штогод у апошнюю нядзелю студзеня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень беларускай навукі.
Да гэтай падзеі да ўвагі наведвальнікаў у аддзеле абанемента арганізавана тэматычная выстава “Навука – аснова будучыні”, на якой прадстаўлены кнігі аб гісторыі ўзнікнення і развіцця навукі ў Беларусі, яе значэнне для беларускага грамадства і эканомікі.
Раздзел “Вядомыя навукоўцы” распавядае пра гісторыю навуковых адкрыццяў, пра поспехі і сучасны стан беларускай навукі, пра вучоных з беларускімі каранямі, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сусветнай навукі: “Люди белорусской науки: воспоминания современников”, Зиновьев, А. В. “Объяснить и предсказать”, Прыгодзіч, З. К. “Постаці”, Иоффе, Э. Г. “Нобелевские лауреаты с белорусскими корнями”, Міцкевіч, М. К. “Пад бацькоўскім дахам”, “Первый съезд ученых Республики Беларусь”, “Зорны шлях: да 100-годдзя Барыса Кіта”.
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі з’яўляецца вядучым даследчым і навуковым цэнтрам краіны, таму значнае месца на выставе займаюць фундаментальныя працы апошніх гадоў, якія адлюстроўваюць актуальныя напрамкі развіцця навуковай думкі: “Беларусь в современном социально-культурном пространстве”, “Макроэкономическое регулирование развития Республики Беларусь” Дайнеко, А. Е. “Энергоэффективность экономики Беларуси”, “Сакральныя ўзгоркі Беларусі”, “Научный прогноз экономического развития Республики Беларусь до 2030 года”, “Нарысы па гісторыі беларускага літаратуразнаўства”, “Картофель и картофелепродукты: наука и технология”.
Раздзел “Выданні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” змяшчае дакументы, якія раскрываюць гісторыю развіцця і сённяшнія рэаліі айчыннай і сусветнай навукі. Гэта энцыклапедычныя і даведачныя выданні, манаграфіі, зборнікі навуковых прац, матэрыялы міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый і сімпозіумаў: “Каталог практически значимых разработок Национальной академии наук Беларуси в интересах экономики”, “Национальная академия наук Беларуси. Важнейшие научные результаты”,“Научные системы ведения сельского хозяйства Республики Беларусь”.
Кніжная выстава “Навука – аснова будучыні” будзе карысна навукова-даследчым работнікам, сацыёлагам, эканамістам, спецыялістам у галіне тэхнічных, гуманітарных, прыродазнаўчых навук, а таксама выкладчыкам і студэнтам ВНУ. Больш падрабязна пазнаёміцца з літаратурай запрашаем па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.
Жадаем усім навукоўцам творчага поспеху, новых ідэй і адкрыццяў, надзейных сяброў і партнёраў.