Лепшы бібліятэкар года Прынямоння

13 студзеня адбылася цырымонія ўзнагароджання лепшых работнікаў сферы культуры Гродзеншчыны.
Па выніках працы за 2024 год прэмію імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама атрымала Стэльмах Таццяна Іосіфаўна, дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Мастоўская раённая бібліятэка”. Бібліятэчнай сістэмай распрацаваны грунтоўны інфармацыйны рэсурс “Далёкай мужнасці памяць”, праведзена вялікая праца па збору і сістэматызацыі інфармацыі пра гісторыю Свята-Пакроўскай царквы ў в. Бялавічы, вынікам якой стала выданне кнігі “Гісторыя Свята-Пакроўскага храма ў в. Бялавічы”, рэалізаваны праект “Кнігі будуюць МАСТЫ” і “Руская народная казка як феномен традыцыйнай культуры”, правядзены першы рэспубліканскі фестываль паэзіі “Масты сугучнасці”.
Ад усёй душы віншуем Таццяну Іосіфаўну з узнагародай і жадаем далейшых прафесійных дасягненняў!