Крэатыўна-пазітыўна!
Цудоўна і па-навагодняму яскрава загучаў наш любы снежаньскі Гродна. Жыхары і госці горада сталі ўдзельнікамі святочнай цырымоніі запальвання агенчыкаў на галоўнай гарадской елцы і з вялікім задавальненнем і цікавасцю наведалі алею дызайнерскіх арт-елак «Чароўныя ліхтарыкі», якія размясціліся ў парку Жылібера і былі прадстаўленыя ўстановамі і арганізацыямі горада.
«Чытайце роднае – жыццё будзе годнае!» – з такім заклікам сустракала гасцей крэатыўная елка Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага, якая ўяўляе сабой лесвіцу да ведаў. Як вядома, шлях да поспеху ляжыць праз бібліятэку, дзе кожная прыступка – гэта кніга, якая нясе ў сабе ўнікальны сюжэт, веды, мудрасць і загадку. І чым больш кніг мы прачыталі, тым больш вялікіх вяршыняў дасягаем.