Зімовы каларыт

Новы год – самае доўгачаканае свята ў годзе! Ён дорыць адчуванне чараўніцтва і казкі.  Да гэтай падзеі ў абласной бібліятэцы адкрылася новая выстава “Зімовы каларыт”, арганізаваная ў межах праекта “Арт-пространство на Карбышева”. Свае непаўторныя вырабы прадставілі ўдзельнікі народнага калектыву майстроў дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва “Гарадзенскі каларыт” пры Цэнтры рамёстваў “Наследие” г. Гродна.

Работы гродзенскіх рамеснікаў – гэта творы высокага ўзроўню майстэрства. Кожны экспанат зроблены з вялікай любоўю і цеплынёй, выкананы ў розных стылях, тэхніках, з розных матэрыялаў. Асаблівую атмасферу надаюць выставе маляўнічыя зімовыя пейзажы. Усе працы здзіўляюць сваёй прыгажосцю, вытанчанасцю і ствараюць казачны навагодні настрой.

Захапляць і натхняць наведвальнікаў выстава будзе да 1 лютага 2025 года ў галоўным корпусе бібліятэкі па адрасе: вул. Карбышава, 17.

Даведкі па тэлефоне: 71-89-49.