«АЛЕСЯ» – 100 гадоў разам з чытачамі!

Часопіс “Работніца і сялянка” некалькі разоў мяняў назву. Яго ведалі мільёны чытачоў Савецкага Саюза. У незалежнай Беларусі часопіс атрымаў імя “Алеся”. Гэта адзіны дзяржаўны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс для жанчын у Рэспубліцы Беларусь, які ў гэтым годзе адзначае стогадовы юбілей.
Даведацца пра гісторыю станаўлення часопіса і праектную дзейнасць сённяшняга дня, сустрэцца з галоўным рэдактарам выдання запрашаем усіх жанчын (і не толькі) на прэзентацыю “Алесі”, якая адбудзецца 26 лістапада ў Гродзенскай абласной бібліятэцы па адрасе: вул. Карбышава, 17. Пачатак – 13.00.