Бібліятэка і школа: партнёрства ў інфармацыйным грамадстве

У дзіцячым аддзеле Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага адбылася прафесійная лекцыя-гутарка для бібліятэкараў устаноў адукацыі, накіраваных на курсы павышэння кваліфікацыі Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Размова была прысвечана тэндэнцыям у сучасным кнігавыданні для дзяцей і юнацтва, асаблівасцям дзіцячай кнігі як асноўнага інфармацыйнага рэсурсу бібліятэчнага адукацыйнага асяроддзя, традыцыйным і інавацыйным формам працы з дзіцячым чытачом.
Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з разнастайнасцю макетаў сучаснай дзіцячай кнігі, новымі магчымасцямі ўзаемадзеяння тэксту і выявы ў сучасным кнігавыданні.
На групавых занятках было прапанавана практыкаванне “Сэнсавае чытанне тэксту”: удзельнікі размовы на матэрыяле мастацкага апавядання абмеркавалі стратэгію тэкставай дзейнасці “Чытанне з прыпынкамі”.
Увазе бібліятэкараў былі прадстаўлены прафесійныя перыядычныя выданні з фонду абласной бібліятэкі: “Современная библиотека”, “Библиотека предлагает”, “Бібліятэчны свет”, “Бібліятэка прапануе”.