Бібліятэкары на кінапаказе
Герб, гімн і сцяг – гэта сімвалы любой дзяржавы. У іх закладзены гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду народа, яго імкненне да самавызначэння і незалежнасці.
“Ведай, любі і …паважай сваё” – менавіта гэтага дэвізу прытрымліваецца калектыў Гродзенскай абласной бібліятэкі, які наведаў кінапаказ дакументальна-гульнявога фільма аб дзяржаўных сімвалах Беларусі – “Культурны код”.