Кнігі-юбіляры: беларускія пісьменнікі
На працягу IV квартала 2024 года для карыстальнікаў аддзела абанемента дзейнічае цыкл юбілейных кніжна-ілюстратыўных выстаў “12 литературных месяцев: книги-юбиляры”.
На першай выставе-праглядзе “Кнігі-юбіляры: беларускія пісьменнікі” можна знайсці вядомыя творы беларускіх класікаў, якія ўжо прайшлі выпрабаванне часам, да нашых дзён не згубілі сваёй актуальнасці і ў гэтым годзе адзначаюць юбілеі:“Тарас на Парнасе” (135) К. Вераніцына, “Курганная кветка”(110) К. Буйло, “Раскіданае гняздо”(105), “Тутэйшыя” (100) Я. Купалы, “Дрыгва” (90) Я. Коласа, “ТВТ”(90) Я. Маўра,“Хто смяецца апошнім”(85) К. Крапівы, “Альпійская балада” (60) В. Быкава,“Сэрца на далоні”(60) І. Шамякіна, “Зацюканы апостал”(55) А. Макаёнка,“Блакадная кніга”(45) А. Адамовіча, “Чорны замак Альшанскі” (45) У. Караткевіча, “Мы з Санькам – артылерысты” (35) І. Сяркова і інш.
50-годдзе адзначаюць у бягучым годзе творы: “Непрыкаяны маладзік” А. Асіпенкі, “Рум” Р. Барадуліна, “Атланты і карыятыды” І. Шамякіна, “Рамонкавы бераг” Р. Баравіковай.
У экспазіцыі дэманструюцца таксама факсімільныя выданні: “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”(115) Я. Коласа, “Рунь”(105) М. Гарэцкага.
Беларускія кнігі – гэта не толькі частка культурнага дару мінулага, але і жывая крыніца ведаў, ідэй і эмоцый, якая будзе актуальнай заўсёды. Спадзяемся, што выстава натхніт наведвальнікаў аддзела прачытаць альбо перачытаць прадстаўленыя кнігі, а таксама больш падрабязна пазнаёміцца з біяграфіямі пісьменнікаў і іх творчасцю.
Запрашаем усіх прыхільнікаў беларускай кнігі наведаць выставу “Кнігі-юбіляры: беларускія пісьменнікі” і абавязкова выбраць выданне для прыемнага чытання.