Філасофія душы Таццяны Яцук

Літаратурная восень у абласной бібліятэцы працягваецца.

1 лістапада запрашаем аматараў паэтычнага слова на прэзентацыю цудоўнага зборніка Таццяны Яцук “Мудрасць вечара”.

Таццяна Мікалаеўна – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, аўтар 15 паэтычных выданняў, для дарослых і дзяцей, а таксама кіраўнік літаратурна-творчага аб’яднання “Купальскія зоры”.

Пачатак мерапрыемства ў 15.00 у галоўным корпусе бібліятэкі па адрасе: вул. Карбышава, 17.

Даведкі па тэлефоне: 71-89-41.