Сямейныя сустрэчы ў бібліятэцы

У 2024 годзе, ужо ў трэці раз у нашай краіне, ізноў адзначаецца Тыдзень бацькоўскай любові, які распачынаецца 14 кастрычніка, у Дзень маці, і завершыцца 21 кастрычніка, у Дзень бацькі, аб’яднаўшы дзве гэтыя даты.

З гэтай нагоды ў дзіцячым аддзеле абласной бібліятэкі праходзіць шэраг тэматычных мерапрыемстваў, у тым ліку ў сямейным фармаце.

Падчас мерапрыемстваў “Зазірніце ў маміны вочы” навучэнцы пачатковых класаў гімназіі №10 і сярэдняй школы №7  з задавальненнем стваралі “воблака” маміных імён, разважалі пра сямейныя каштоўнасці, рыхтавалі асабістыя паштоўкі для бацькоў.

У калектыўнай гутарцы школьнікі аналізавалі апавяданне Валянціны Асеевай “Сыны”, тлумачылі сэнс прыказак пра маму і распавядалі аб сваіх мамах, як “самых-самых…”.

На кніжных выставах увазе юных чытачоў і іх бацькоў былі прадстаўлены творы дзіцячых пісьменнікаў са словамі прызнання і любові мамам за іх цеплыню, цярпенне, разуменне.

Тыдзень бацькоўскай любові працягваецца – наперадзе новыя сустрэчы. Далучайцеся!