“Б.І.К.”: гучныя чытанні да Дня маці

Да Дня маці ў дзіцячым аддзеле абласной бібліятэкі ў рамках праекту “Б.І.К.” прайшлі гучныя чытанні кнігі Святлана Рабавай “Каго любіць мама”.

Гэтае мерапрыемства сабрала рабят з сярэдняй школы №2, якія з задавальненнем пагрузіліся ў свет цеплыні і дабрыні, апісаныя ў кнізе.

Чытанні суправаджаліся інтэрактыўнымі гульнямі і калектыўнай гутаркай, дзе ўдзельнікі маглі падзяліцца ўражаннямі аб прачытаным, аб важнасці матчынай любові. У крэатыўнай лабараторыі ЛЕГА хлопчыкі і дзяўчынкі канструявалі святочныя кветкавыя ЛЕГА-кампазіцыі для сваіх матуль.

Напрыканцы сустрэчы ўсе ўдзельнікі атрымалі магчымасць напісаць пасланні сваім мамам, каб выказаць падзяку за іх клопат і падтрымку.

Утульнай атмасферы спрыяла і асаблівая прастора, створаная ў бібліятэцы ў рамках праекту “Б.І.К.”.