Сцежкамі роднай зямлі

У дзіцячым аддзеле ў верасні большасць заняткаў была прысвечана краязнаўчай тэматыцы. 80 гадоў стварэння Гродзенскай вобласці, 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Год якасці ─ інфармацыйныя гадзіны на гэтыя тэмы сталі “стартам” да навучальнага года.

У бібліятэчнай прасторы былі распрацаваны маршруты экскурсій і віртуальных падарожжаў, змест выставак і кніжных аглядаў, прысвечаных значным тэмам. Карты і ілюстраваныя атласы пашырылі веды дзяцей аб культурным і прыродным багацці роднай зямлі.

Маленькія чытачы, якія ўпершыню наведалі дзіцячы аддзел абласной навуковай бібліятэкі, мелі магчымасць пазнаёміцца з правіламі карыстання бібліятэкай, багаццем кніжнага фонду і незвычайнымі кнігамі.