Падарожжа па Гродзеншчыне разам з “Б.І.К.”
У дзіцячым аддзеле напярэдадні знамянальнай даты – 80-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці – для навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа № 2 імя У.Ю.Саяпіна г. Гродна” ў рамках праекта “Б.І.К.” была арганізавана гадзіна краязнаўства “Тут Радзімы маёй пачатак…”
У калектыўнай гутарцы юныя ўдзельнікі сустрэчы прыгадалі славутасці Гродзенскай зямлі, значныя гістарычныя падзеі, асаблівасці геаграфічнага размяшчэння і прыродных багаццяў Гродзеншчыны. Дзеці даведаліся пра значныя прадпрыемствы вобласці і дасягненні прамысловай вытворчасці.
У цэнтры асаблівай увагі была сур’ёзная размова аб гераізме беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны, аб павазе да абавязку перад Айчынай і неабходнасці захоўваць гістарычную памяць.
Інтэрактыўныя гульні, пазлы, філворды пашырылі веды дзяцей пра малую радзіму, а сярод кніжных багаццяў аддзела ўдзельнікі знайшлі творы гродзенскіх пісьменнікаў: Людмілы Кебіч, Віктара Кудлачова, Ганны Скаржынскай-Савіцкай, Людмілы Шаўчэнка, Рэнальда Кныша.