Акварэльнае дзяцінства Кацярыны Бабок

Кацярына Бабок – сучасны таленавіты вядомы беларускі мастак, які стварае цікавыя акварэльныя ілюстрацыі да казак і дзіцячых апавяданняў, а таксама малюе віншавальныя паштоўкі.
Мастачка нарадзілася 4 студзеня 1969 года ў Мінску. Кацярына малявала з ранняга дзяцінства, малявала ўсюды, дзе было вольнае месца, нават на краёчках газет. Малявала не тое, што бачыла, а тое, што прачытала. І калі не падабалася канцоўка кніжкі, яна яе перарабляла, малявала сваю гісторыю і свой фінал.
У 1991 годзе скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (цяпер Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава). Цяпер мастачка жыве і працуе ў горадзе Мінску.
Дзіцячы свет — невычэрпная тэма, і Кацярына Бабок малюе дзяцінства далікатна, па-добраму. Працуе Кацярына ў тэхніцы растравай (лічбавай) графікі. Мяккія пастэльныя тоны ствараюць атмасферу лёгкасці і сонечнага святла.
У 2020 годзе Кацярына атрымала першае месца на Міжнароднай кніжнай выставе за лепшыя ілюстрацыі да дзіцячай кнігі (Мінск, Беларусь), у тым жа годзе ўзнагароджана юбілейным медалём “Запаведнік казак” (Масква, Расія). 2021 год адзначаны ўдзелам у выставе ілюстрацый у рамках Міжнароднага дня дзіцячай кнігі на ВДНГ (Масква, Расія). У 2023 годзе мастачка была ўзнагароджана дыпломам і медалём ім. Васіля Віткі за ілюстрацыі да вокладак дзіцячага часопіса “Вясёлка”.
Зараз Кацярына супрацоўнічае з вядучымі расійскімі, беларускімі і замежнымі выдавецтвамі такімі, як “Выдавецкі Дом Мешчаракова”, “Анталогія”, “Фламінга”, “Арэлі” і інш.
Запрашаем пазнаёміцца з кнігамі, ілюстраванымі Кацярынай Бабок.
Лесные животные : [для детей от 1-го года / художник Е. Бабок]. – 2-е изд.. – Минск : Сибиллина, 2013. – 10 с. – (Первые слова).
Маркелова, Н. Е. Одуванчики : [рассказы] / Наталья Маркелова ; иллюстрации Екатерины Бабок. – Москва : Издательский Дом
Рабава, С. Сабака і зорачка / Святлана Рабава ; мастак Кацярына Бабок. – Мінск : Папуры, 2021. – 21 с.
Рябова, С. А. Пес и звездочка / Светлана Рябова ; художник Екатерина Бабок. – Минск : Попурри, 2021. – 21 с.
Фоков, Г. А. Жираф и Луна / Геннадий Фоков ; [художник Е. П. Бабок]. – Минск : Беларусь, 2019. – 23 с.
Ілюстрацыі Кацярыны Бабок дапамогуць акунуцца ў свет дзяцінства і ўспомніць самыя дарагія моманты: адпачынак у вёсцы ў бабулі і на моры, гульні з сябрамі, сямейнае чытанне казак… Спадзяемся, што вы адчуеце прасякнутасць дзіцячай непасрэднасці, шчасця і радасці жыцця.
Чакаем вас у дзіцячым аддзеле!