Гродзеншчына чытае!
Культурнаму багаццю Гродзенскай вобласці прысвечаны жнівеньскі нумар часопіса “Мастацтва”, у якім размешчаны артыкул “Гродзеншчына чытае: рэгіянальныя адметнасці бібліятэчнай галіны”, падрыхтаваны супрацоўнікамі абласной бібліятэкі. Аб самых паспяховых праектах і дасягненнях, сучасных накірунках дзейнасці і яскравых падзеях у літаратурным свеце бібліятэчных устаноў Прынёманскага краю чытайце на старонках новага нумара часопіса.