Праект “Б.І.К.”: Цуды і дзівосы летняга лугу

Насякомыя – самыя шматлікія істоты на планеце. Іх больш за ўсіх іншых жывёл разам узятых.
Надзейка-чарадзейка пабывала ў гасцях у спецыяльнага дзіцячага садка № 81 і запрасіла малышоў на знаёмства з кнігай Людмілы Ціняковай “Дзівосы летняга лугу”. Дзякуючы гучным чытанням, энцыклапедычным выданням, карцінкам, гульням дзеці даведаліся пра разнастайнасць відаў і форм маленькіх суседзяў чалавека.
Хлопцы і дзяўчаты пазнаёміліся з цікавым светам кузурак, пашырылі ўяўленні аб іх жыцці і замацавалі веды аб узаемасувязях жывых істот у прыродным свеце.
Пасля пазнавальнай гутаркі дзяцей чакалі заняткі па ЛЕГА-канструяванню, дзе можна было пабудаваць свой асабісты ўяўны свет.