Гродзеншчына гераічная

Да 80-годдзя вызвалення Гродзеншчыны ў аддзеле абанемента арганізавана кніжная выстава «Гродзеншчына гераічная», галоўны матыў якой — адлюстраванне ў храналагічным парадку вызвалення кожнага раёна Гродзеншчыны праз прадстаўленыя выданні і ўшанаванне памяці аб героях Вялікай Айчыннай вайны, якія ваявалі на франтах для свабоды і шчаслівай будучыні роднай зямлі.
На выставе экспануецца гісторыка-дакументальная літаратура, дзе асветлены ключавыя аспекты падрыхтоўкі і правядзення Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі “Баграціён”. Кнігі падрабязна ўзнаўляюць шматпланавую карціну поўнага вызвалення беларускай зямлі, прыводзяць багаты фактычны матэрыял аб першых мерапрыемствах па адраджэнні мірнага жыцця на тэрыторыі Гродзеншчыны: “Беларусь: памятное лето 1944 года”; “Освобождение Беларуси, 1943—1944”; Дайнес, В. “Вперед, на Запад! Операция “Багратион”; Ермаловіч, В. “Беларусь. Шлях да Вялікай Перамогі”.
Экспазіцыя прапануе і выданні, дзе адлюстраваны ўспаміны ў расказах жывых сведак мінулага, якое сёння стала нявыдуманай гістарычнай памяццю пра яго: “Вайна — трагедыя і памяць народа”; “Беларусь, 1941-1945: Подвиг. Трагедия. Память”; “Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!”; Котляров, И. “Война — время подвигов и трагедий: хроника событий Великой Отечественной войны”; “С памятью в сердце”.
Запрашаем наведаць выставу па адрасе: вул. Карбышава, 17, 2 паверх, каб. 201.