«Чытаем Купалу разам»

Чым далей гады аддаляюць нас ад песняра, тым даражэй і велічней становіцца яго вобраз. Янка Купала і сёння ідзе побач з намі, малады і натхнёны, нястомны настаўнік і мудры дарадца.
У дзіцячым аддзеле з 5 па 7 ліпеня была арганізавана выстава-дэкламацыя для маленькіх і дарослых чытачоў: можна было не толькі пазнаёміцца з выданнямі твораў Янкі Купалы, але і стаць удзельнікам гучных чытанняў вядомых вершаў. Твораў, напісаных спецыяльна для дзяцей, у Янкі Купалы няшмат, але сярод яго твораў для дарослых шмат такіх, якія могуць быць цікавымі школьнікам і ўвайсці ў кола дзіцячага чытання і сёння.
Усе жадаючыя маюць магчымасць пазнаёміцца з выданнямі купалаўскіх твораў розных гадоў, літаратуразнаўчымі даследваннямі творчасці народнага паэта Беларусі, біяграфічнымі даведнікамі, энцыклапедыямі і альбомамі з фонду абласной бібліятэкі.