Над Гродзеншчынай неба ў дыяментах

Прэзентацыя новай кнігі “Неба ў дыяментах” вядомай пісьменніцы, старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілы Кебіч адбылося ў галоўнай кніжніцы Прынямоння. Дзякуючы выдавецкаму дому “Звязда”, свет убачыла кніга, поўная празаічных аповесцяў і апавяданняў аб усім тым, што з’яўляецца зместам жыцця.

Выданне атрымала шматлікія пазітыўныя водгукі, а прысутныя на мерапрыемстве калегі Людмілы Антонаўны і аматары літаратурнага слова павіншавалі пісьменніцу з гэтай значнай для яе падзеяй.

Кніга “Неба ў дыяментах” ужо ёсць у фондзе абласной бібліятэкі і абавязкова стане топавай сярод нашых чытачоў.