Літаратурны пікнік з Надзейкай-чарадзейкай
У рамках праекта “Б.І.К.” дзіцячага аддзела абласной бібліятэкі Надзейка-чарадзейка адправілася ў госці да дашкалят спецыяльнага дзіцячага садка №5 г.Гродна.
Маленькія чытачы сталі ўдзельнікамі літаратурнага пікніка “Падарожжа ў краіну матылькоў”. Надзейка-чарадзейка пазнаёміла дзяцей з кнігай Валерыя Кастручына “Ляці, матылёк!”. Гутарка пашырыла ўяўленні дзяцей аб жыцці казурак, а ў гульнях дашкаляты пазнаёміліся з характэрнымі асаблівасцямі выгляду розных букашак.
Дзіцячыя энцыклапедыі, кніжкі-малюнкі і кнігі з пазламі з фонду бібліятэкі адказалі на мноства пытанняў маленькіх чамучак.