Падарунак і аўтограф падчас фестывалю

Фонд Гродзенскай абласной бібліятэкі папоўніўся новымі ілюстраванымі выданнямі падчас VIII-га Абласнога фестывалю кнігі “Гарадзенскі “ЛітФэст”. Адна з кніг – зборнік класіка беларускай літаратуры і нашага земляка Максіма Багдановіча “Зеленя” і кніга Пятра Якубука “Музыка камня”. Гэтыя выданні падараваў дырэктару бібліятэкі Ігнатовіч Марыне прадстаўнік беларускай дыяспары ў Крыме, грамадскі і культурны дзеяч Віталій Бартохаў.

Аўтографы з пажаданнямі шчасця ўсім беларусам пакінуў у зборніках са сваімі вершамі “Мы – беларусы”, “Зямля бацькоў, святая…” спецыяльны госць фестывалю Станіслаў Валодзька, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт і перакладчык з Латвіі, які ў разгар фестывалю завітаў на кніжную выставу-інсталяцыю “Созвучие литаратур” гарадзенскага “ЛітФэста”.

Больш падрабязна пазнаёміцца з літаратурай запрашаем на выставу “Созвучие литератур” у аддзеле абанемента па адрасе: вул. Карбышава, 17 (паверх 2, каб. 201).