Надзейка-чарадзейка жыве ў бібліятэцы!

У Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы здарылася нешта чароўнае!

Як паведамляюць маленькія чытачы дзіцячага аддзела і пастаянныя ўдзельнікі праекта “Б.І.К.”: у бібліятэцы жывуць не толькі кнігі, але і адна з самых цікавых гераінь беларускай казкі – Надзейка-чарадзейка! Яна знаёміць дзетак з фантастычным светам беларускай літаратуры, ладзіць вясёлыя інтэрактыўныя гульні і нават гуляе ў хованкі!

А вы ўжо пазнаёміліся з Надзейкай-чарадзейкай? Спяшайцеся ў дзіцячы аддзел абласной бібліятэкі, разам з намі магчымы любыя цуды!