Новы віртуальны праект

Кніга з аўтографам пісьменніка лічыцца каштоўнасцю для кожнага кнігалюба. Як не бывае ў свеце аднолькавых адбіткаў пальцаў, так не бывае і аднолькавых подпісаў нават у аднаго аўтара. Адныя пішуць добрыя пажаданні, другія – натхняльныя словы, іншыя – падзякі. Той факт, што сам аўтар трымаў кнігу ў руках і пакінуў уласнаручны аўтограф, робіць выданне ўнікальным!

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка прадстаўляе ўвазе карыстальнікаў новы праект – віртуальны музей “Аўтограф на памяць”. Дзякуючы яму кожны жадаючы можа пазнаёміцца з багатай калекцыяй аўтографаў, якія вядомыя беларускія літаратары, навукоўцы, грамадскія дзеячы, дзеячы культуры і мастацтва пакінулі ва ўласных выданнях, што знаходзяцца ў фондзе кніжніцы.

Пазнаёміцца з новым праектам можна па спасылцы, а дакрануцца да кніжных каштоўнасцей запрашаем у аддзелы абслугоўвання бібліятэкі.