Надзейка-чарадзейка далучаецца да “Б.І.К.”!

“Жыла на свеце прыгожая, аптымістычная, ініцыятыўная і разважлівая Надзейка-чарадзейка. Дзецям, якія марылі пра што-небудзь добрае, яна дапамагала. І адбываліся цуды…”

У праекта “Б.І.К.” з’явілася гераіня – Надзейка-чарадзейка. Гэта персанаж з казкі гродзенскай пісьменніцы Ганны Іосіфаўны Скаржынскай-Савіцкай. Менавіта Надзейка будзе прадстаўляць мерапрыемствы праекта: знаёміць хлопчыкаў і дзяўчынак з творамі айчыннай літаратуры і праводзіць заняткі азнаямлення з беларускай культурай.

У рамках VІІI Абласнога фестывалю кнігі “Гарадзенскі “ЛітФэст” Надзейка-чарадзейка − галоўны бібліятэкар групы па арганізацыі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій дзіцячага аддзела Мазоль Ірына − афіцыйна адкрыла конкурс летняга чытання “Лета і кніга-2024”, уручыўшы сімвалічны “Дзённік чытача” самай чытаючай сям’і – сям’і  Бяленік.

Асабіста павітацца з Надзейкай-чарадзейкай можна было на інтэрактыўнай пляцоўцы галоўнага свята кнігі, а таксама ўсе жадаючыя мелі магчымасць узяць аўтограф у пісьменніка-стваральніка − Ганны Скаржынскай-Савіцкай.

Наведаўшы дзіцячы аддзел, вы можаце пазнаёміцца з нашай Надзейкай-чарадзейкай і прачытаць казкі гродзенскага аўтара.

Скаржынская-Савіцкая, Г. І. Надзейка-чарадзейка : казкі / Ганна Скаржынская-Савіцкая. − Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2014. – 46 с.