Духоўная скарбонка: беларускі касцюм
Гродзенская бібліятэка працягвае серыю “Духоўная скарбонка беларускага народа”, якая ўключае розныя каштоўныя веды пра жыццё беларусаў і іх традыцыі.
Адметнасцю кожнай краіны з’яўляюцца нацыянальныя касцюмы, так званы “строй”. Беларускі нацыянальны строй – гэта комплекс адзення, абутку і аксесуараў, які склаўся на працягу стагоддзяў і выкарыстоўваўся беларусамі ў штодзённым і святочным ужытку.
Беларускі строй, хоць і фармаваўся на аснове ўзаемаўплыву суседскіх краін і іх традыцый, тым не менш, адрозніваецца самабытнасцю. Акрамя гэтага, ён убіраў у сябе тэндэнцыі інтэрнацыянальнага гарадскога строю.
Пры вырабе строю выкарыстоўваліся такія віды дэкаратыўна-прыкладной творчасці, як ткацтва, пляценне, ювелірнае мастацтва, апрацоўка скуры і іншыя.
Прапануем праверыць свае веды ў гістарычных назвах адзення і абутку, даведацца пра асаблівасці нацыянальнага касцюма сваіх продкаў у віктарыне “Беларускі нацыянальны строй”.