Сустрэчы з майстрамі слова

Шыкоўныя літаратурныя сустрэчы рыхтуюцца для гродзенцаў абласной бібліятэкай імя Карскага пры падтрымцы выдавецкага дома “Звязда” і Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

21 мая ў 12.30 адбудзецца прэзентацыя выдання Літаратура і мастацтва з удзелам намесніка старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўнага рэдактара газеты “Літаратура і мастацтва” Аляксея Чароты і знаёмства з кнігай Дараванне вядомай беларускай пісьменніцы – Алены Брава.

У 15.00 член Саюза пісьменнікаў Беларусі, літаратуразнаўца, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2023 г.) у намінацыі “Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства” Аліна Сабуць запрашае на прэзентацыю сваёй кнігі “Наперад ісці чалавеку гуманнаму…: беларуская мастацкая публіцыстыка ХХ-ХХІ стагоддзяў” у фармаце творчага вечара “Радком сваім спрабую шчыраваць…”.

Мерапрыемствы адбудуцца ў галоўным корпусе абласной бібліятэкі па адрасе: вул. Карбышава, 17.

Даведкі па тэлефонах: 71-89-41, 71-89-54.