Беларусь: ад акупацыі да вызвалення

У гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і да знакавага свята краіны – Дня Перамогі ў аддзеле абанемента арганізаваны кніжна-ілюстрацыйны прагляд літаратуры “Беларусь: ад акупацыі да вызвалення”.

На выставе дэманструюцца выданні апошніх пяці гадоў: дакументальныя зборнікі, мемуары, фотаальбомы, карты і навукова-папулярныя кнігі, якія раскрываюць трагічныя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на беларускай зямлі: нямецка-фашысцкую акупацыю, канцэнтрацыйныя лагеры для ваеннапалонных і грамадзянскага насельніцтва, спаленыя вёскі… (Последние свидетели: по документам Генеральной прокуратуры Республики Беларусь”, ”Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!, Дети войны: их детство закончилось летом 1941 года і інш.)

Раздзел прагляду “Вызваленне: дух перамогі і горыч страт” дае аб’ёмную інфармацыю аб вырашальных бітвах за вызваленне Беларусі, а памяць пра ахвяры і герояў Вялікай Айчыннай вайны адлюстроўвае блок выставы Сімвалы мужнасці і гераізму, дзе размешчаны звесткі пра мемарыяльныя комплексы, манументы, абеліскі і помнікі, у якіх услаўляецца бязмерная мужнасць і доблесць воінаў і партызан.

Акрамя галіновых кніг на экспазіцыі прадстаўлены ўнікальныя творы мастацкай літаратуры пісьменнікаў-франтавікоў і сучасных аўтараў, якія дзякуючы вобразнасці і рэалістычнасці ў апісанні Вялікай Айчыннай вайны і чалавека на вайне змогуць данесці да нашчадкаў святую гістарычную праўду, што застанецца ў іх памяці і будзе перадавацца з пакалення ў пакаленне, выхоўваючы пачуццё чалавечай годнасці і патрыятызму.

Запрашаем наведаць прагляд літаратуры ў аддзел абанемента па адрасе: вул. Карбышава, 17 (паверх 2, каб. 201).