Гадзіна для будучых кіраўнікоў чытання

Сустрэчы ў дзіцячым аддзеле абласной бібліятэкі са студэнтамі педагагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы былі прысвечаны асаблівасцям сучаснай дзіцячай мастацкай літаратуры.

Будучыя педагогі пазнаёміліся з магчымасцямі інфармацыйнай адукацыйнай прасторы дзіцячай бібліятэкі і прынялі ўдзел у гутарцы пра спецыфіку дзіцячай літаратуры на сучасным этапе.

Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з творчымі візітоўкамі беларускіх пісьменнікаў: Генадзя Аўласенкі, Раісы Баравіковай, Алены Масла, Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Алеся Карлюкевіч, Алены Стэльмах, Надзеі Ясмінскай і інш.

У цэнтры ўвагі былі і творы для дзяцей гродзенскіх аўтараў: Людмілы Кебіч, Ганны Скаржынскай-Савіцкай, Людмілы Шаўчэнка, Віктара Кудлачова, Ліны Багаданавай, Алены Запаснік, Вікторыі Карась, Юліі Сноп, Эллы Ядэшка.

Акрамя тэматычных аўтарскіх кніг можна было пазнаёміцца з калектыўнымі зборнікамі твораў, вядомымі перыядычнымі выданнямі для дзяцей − “Бярозка”, “Вясёлка”, “Буся”.