“РоднаеГоднае”: здабыткі беларускага кнігадруку

Штогод фонд галоўнай кніжніцы Прынёмання папаўняюць больш за 2-е тысячы экзэмпляраў дакументаў з айчынных кнігавыдавецтваў. Кнігі ад навукова-папулярных да мастацкіх твораў адлюстроўваюць усё багацце літаратурных жанраў. Выданні прадстаўлены на розных мовах свету.

Гродзенская абласная бібліятэка гасцінна запрашае пазнаёміцца са скарбамі фонду падчас інфармацыйнага тыдня “РоднаеГоднае”.

У аддзелах абслугоўвання можна спазнаць усю моц, веліч і прыгажосць беларускай кнігі. А гэта:

  • залаты век беларускай літаратуры: зборнікі твораў Я. Коласа, У. Караткевіча, І. Мележа побач з сучаснымі аўтарамі – Г. Чыж-Літаш, В. Грамыка, І. Канановіча, М. Чаргінца, І. Ільінскага прадстаўлены ў аддзеле абанемента;
  • уся палітра паэтычнага радка аматараў пяра Гродзеншчыны прагучыць у аддзеле мастацтва;
  • не толькі актуальная інфармацыя сённяшняга дня, але і навіны, знакавыя падзеі мінулых дзесяцігоддзяў адлюстраваны на выставе айчынных перыядычных выданняў ва ўніверсальнай чытальнай зале;
  • творы на замежных мовах свету Я. Купалы, М. Багдановіча, М. Танка, Ф. Скарыны, А. Карлюкевіча і інш. можна знайсці ў аддзеле выданняў на замежных мовах;
  • “беларуская казка – розуму падказка” чакае юных чытачоў у дзіцячым аддзеле.

Урачыстае адкрыццё тыдня – 21 сакавіка 2024 года: 15.20 – аддзел абанемента (вул. Карбышава, 17), 16.00 – аддзел мастацтва (вул. Савецкая, 25).

Чытайце РОДНАЕ і жыццё будзе ГОДНАЕ!